Біяграфія
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.
У 1996 годзе скончыў Віцебскі медінстытут па спецыяльнасці "Лячэбная справа", у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1996-1997 на спецыяльным факультэце падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі судова-медыцынскіх спецыялістаў Акадэміі МУС атрымаў кваліфікацыю "Дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт".
У Дзяржаўнай службе медыцынскіх судовых экспертыз з 1996 года.
Да красавіка 2011 года працаваў на пасадах эксперта-стажора, дзяржаўнага медыцынскага судовага эксперта, загадчыка міжраённым аддзяленнем, начальніка абласнога ўпраўлення.
З 15 красавіка 2011 г. па 1 ліпеня 2013 г. узначальваў Дзяржаўную службу медыцынскіх судовых экспертыз.
1 ліпеня 2013 г. прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз - галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам Рэспублікі Беларусь.
У 2004 годзе аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджан ордэнам Пашаны.
Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Аўтар 10 друкаваных работ, 2 рацыяналізатарскіх прапаноў па судовай медыцыне.
Паўнамоцтвы
- ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва галоўным упраўленнем судова-медыцынскіх экспертыз і галоўным упраўленнем судова-псіхіятрычных экспертыз цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта;
- з'яўляецца старшынёй экспертна-кваліфікацыйнай камісіі Дзяржаўнага камітэта;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 года №293-3 "Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі.