Аўтатаваразнаўчая экспертыза
Прадмет
Прадметам з’яўляецца вызначэнне фактычных даных аб тэхнічным стане транспартных сродкаў (ТС), даце выпуску ТС, прыналежнасці яго да пэўнай маркі і мадэлі, наяўнасці і характару тэхнічных пашкоджанняў, вартасці ТС і асобных элементаў, вартасці аднаўленчага рамонту, страты таварнай вартасці ТС у сувязі з ДТЗ ці ў выніку іншых пашкоджанняў і падзей, памеру шкоды, прычыненага ТС у сувязі з ДТЗ ці ў выніку іншых пашкоджанняў і падзей.
Аб’ект
- ТС у цэлым як складаны выраб, яго дэталі, вузлы, агрэгаты, дакументы і матэрыялы, прадстаўленыя для правядзення экспертызы ці даследавання (тэхнічная дакументацыя на ТС, даныя ўліку аб прабегу (напрацоўцы) ТС, іншыя дакументы, якія адносяцца да ТС), інфармацыя прадстаўніцтваў аўтавытворцаў, прадпрыемстваў аўтасэрвісу, гандлю і г. д., даныя сродкаў масавай інфармацыі, сеткі Інтэрнэт, фотаматэрыялы, праграмнае забеспячэнне па ідэнтыфікацыі і вызначэнні вартасці рамонту ТС, інфармацыйныя даведнікі і іншыя спецыялізаваныя крыніцы інфармацыі, якія адносяцца да прадмета экспертызы.
Задачы
- ідэнтыфікацыя аб’екта экспертызы (ТС у цэлым; яго дэталі, вузлы, агрэгаты), калі для гэтага не патрабуецца правядзення экспертызы іншага роду ці віду;
- вызначэнне характару і ступені пашкоджанняў, дэфектаў, няспраўнасцяў ТС, калі для гэтага не патрабуецца правядзення экспертызы іншага роду ці віду;
- вызначэнне тэхналогіі і вартасці аднаўленчага рамонту ТС у сувязі з ДТЗ ці ў выніку іншых пашкоджанняў;
- вызначэнне зносу ТС і яго частак;
- вызначэнне вартасці прыдатных рэштак ТС;
- вызначэнне велічыні страты таварнай вартасці ТС;
- вызначэнне вартасці ТС і яго частак;
- вызначэнне памеру шкоды, прычыненай ТС;
- праверка адпаведнасці разліку выдаткаў на аднаўленне ТС паводле дзеючых нарматываў на такога кшталту працы.