Экспертыза халоднай і кідальнай зброі
Прадмет
Прадметам экспертызы халоднай і кідальнай зброі з’яўляецца вызначэнне групавой прыналежнасці зброі або вырабаў канструктыўна да яе падобных.
Аб’екты
- клінковая зброя (нажы, шашкі, шаблі, мячы і інш.), зброя ўдарна-раздрабняльнага дзеяння (кастэты, нунчаку, дубінкі, кісцяні і інш.), вырабы гаспадарча-бытавога прызначэння, якія маюць падабенства па канструктыўных прыкметах з халоднай зброяй (дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш.), спартыўныя і паляўнічыя лукі і арбалеты, якія з’яўляюцца кідальнай зброяй, прадметы і вырабы, канструктыўна падобныя па выглядзе і пабудове да кідальнай зброі, іншыя аб’екты невядомага прызначэння.
Задачы
- вызначэнне прыналежнасці аб’ектаў даследавання да халоднай і кідальнай зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння;
- вызначэнне віду і тыпу, а таксама спосабу вырабу халоднай і кідальнай зброі;
- аднясенне аб’ектаў даследавання да пэўных тыпаў зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння.