Цыталагічная экспертыза
Прадмет
Прадметам судова-цыталагічнай экспертызы з’яўляецца вызначэнне органнага ці тканкавага паходжання клетачных элементаў на рэчавых доказах.
Аб’екты
- мазкі-адбіткі і тампоны-змывы з палавога члена, тампоны са змесцівам похвы, іншыя рэчавыя доказы са слядамі біялагічнага паходжання.
Задачы
- вызначэнне ў слядах на рэчавых доказах наяўнасці клетак тканак чалавека;
- вызначэнне іх відавой, групавой, палавай і органа-тканкавай прыналежнасці з выкарыстаннем спецыяльных цыталагічных метадаў, методык і ведаў у галіне судовай медыцыны.
Судова-цыталагічныя экспертызы праводзяцца з мэтай дадатковага даследавання пры правядзенні судова-медыцынскага даследавання трупа.