Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Медыцынская экспертыза фізічнай асобы

Аб’екты

  • жывыя асобы, медыцынскія дакументы (гісторыі хваробы, індывідуальныя карты амбулаторнага хворага, рэнтгенаўскія здымкі і г. д.).

Задачы

  • вызначэнне характару пашкоджанняў з медыцынскага пункту погляду (драпіна, кровападцёк, рана, пералом косткі і да т. п.), іх лакалізацыі і ўласцівасцяў;
  • вызначэнне віду прылады ці сродку, якімі маглі быць нанесены пашкоджанні;
  • вызначэнне механізму ўзнікнення пашкоджанняў;
  • вызначэнне даўнасці (тэрміну) прычынення пашкоджання;
  • вызначэнне ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў з пазначэннем кваліфікуючай прыкметы – небяспека для жыцця, расстройства здароўя, стойкая страта працаздольнасці і г.д .;
  • вырашэнне іншых пытанняў, якія не выходзяць за межы спецыяльных ведаў эксперта.

Агульныя пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы фізічнай асобы

  • Ці ёсць у дадзенай асобы якія-небудзь пашкоджанні, калі так, то які іх характар, колькасць, лакалізацыя, механізм утварэння і час прычынення?
  • Якая ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў?
  • Якая колькасць траўмуючых уздзеянняў і якая іх паслядоўнасць?

Дадатковыя пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні акушэрска-гінекалагічнай экспертызы

  • Ці жыла правяраная раней палавым жыццём?
  • Ці парушана цэласць дзявоцкай плявы ў правяранай, калі так, то якая даўнасць гэтага парушэння?
  • Ці ёсць у правяранай у вобласці палавых органаў якія-небудзь пашкоджанні, калі так, то які іх характар і паходжанне?
  • Ці ёсць у палавых шляхах, у роце, прамой кішцы правяранай сперма, калі так, то якая яе групавая прыналежнасць?
  • Ці ёсць у правяранай у вобласці палавых органаў сляды крыві, похвеннага эпітэлію?