Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза аб неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі (“доктарская” экспертыза)

Прадмет

Прадметам судова-медыцынскай экспертызы па матэрыялах і справах аб неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі з’яўляецца канкрэтнае ўжыванне медыцынскіх ведаў для мэт следчай і судовай практыкі.

Аб’екты

  • матэрыялы справы (даныя агляду трупа на месцы яго знаходжання і агляду месца здарэння;
  • заключэнні ўсіх судова-медыцынскіх экспертыз, у тым ліку вынікі судова-біялагічных, судова-гісталагічных, судова-хімічных, медыка-крыміналістычных і іншых экспертыз;
  • пратаколы патолагаанатамічных даследаванняў;
  • даныя індывідуальных карт амбулаторнага ці стацыянарнага хворага;
  • пратаколы клінічных, клініка-анатамічных канферэнцый, вынікі ведамасных расследаванняў;
  • вытворчыя характарыстыкі прыцягнутых да адказнасці асоб медыцынскага персаналу;
  • звесткі з пратаколаў допытаў, тлумачэнняў, даведак;
  • іншыя следчыя даныя, у тым ліку вынікі следчых эксперыментаў, аглядаў), медыцынскія дакументы (гісторыя хваробы ці медыцынская карта стацыянарнага хворага, індывідуальныя карты амбулаторнага хворага, рэнтгенаўскія здымкі, вынікі лабараторных і інструментальных метадаў даследавання і г. д.).

Задачы

  • вырашэнне пытанняў, названых у пастанове (прысудзе) у рамках судова-медыцынскіх экспертыз трупаў і фізічных асоб, а таксама пытанняў звязаных з неналежным выкананнем прафесійных абавязкаў медыцынскіх работнікаў.
Заўвага. У сувязі з вялікім аб’ёмам неабходных матэрыялаў, у тым ліку арыгіналаў медыцынскай дакументацыі, “доктарскія” экспертызы не праводзяцца на падставе заяў на правядзенне экспертызы на платнай аснове ад фізічнай ці юрыдычнай асобы.