Аўтатэхнічная экспертыза
Аб’ект
- транспартныя сродкі, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ, іх агрэгаты, вузлы, дэталі і іх часткі;
- месца ДТЗ, а таксама іншыя матэрыялы, якія падаюцца ў распараджэнне эксперта.
Задачы
- Даследаванне тэхнічнага стану транспартных сродкаў з мэтай вызначэння:
- працаздольнасці і выхадных параметраў сістэм, агрэгатаў, вузлоў, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху;;
- характару, прычын і часу ўзнікнення няспраўнасцяў;
- магчымасці знаходжання няспраўнасці да моманту надыходу ДТЗ;
- прычыннай сувязі паміж выяўленай няспраўнасцю і падзеяй здарэння;
- акалічнасцяў, звязаных з тэхнічным станам транспартных сродкаў, якія спрыялі ці маглі спрыяць узнікненню ДТЗ.
- Даследаванне акалічнасцяў, якія характарызуюць механізм ДТЗ, з мэтай высвятлення:
- хуткасці руху транспартных сродкаў;
- напрамку руху транспартных сродкаў;
- напрамку дзеяння сіл паміж транспартнымі сродкамі, якія сутыкнуліся;
- размяшчэння транспартных сродкаў і іншых аб’ектаў на дарозе, у тым ліку адносна адно аднога, у момант кантакту і ў іншыя моманты часу;
- паслядоўнасці і прычын утварэння пашкоджанняў на транспартных сродках;
- часу пераадолення транспартным сродкам пэўных участкаў траекторыі руху;
- моманту аб’ектыўнага ўзнікнення перашкоды ці небяспекі для руху, калі пры гэтым неабходныя спецыяльныя веды для правядзення даследавання на аснове выкарыстання тэхнічных даных і ўліку аб’ектыўных заканамернасцяў.
- Даследаванне дзеянняў кіроўцаў транспартных сродкаў і абставін ДТЗ з мэтай вызначэння:
- тэхнічных патрабаванняў Правіл дарожнага руху (ПДР), якімі павінен быў кіравацца ў сваіх дзеяннях кіроўца ў дарожнай сітуацыі, якая склалася, з пункту гледжання забеспячэння бяспекі руху;
- тэхнічнай магчымасці ў кіроўцы здзейсніць на працягу пэўнага прамежку часу дзеянні, прадпісаныя ПДР;
- тэхнічнай магчымасці ў кіроўцы прадухіліць ДТЗ у момант узнікнення перашкоды ці небяспекі для руху, якія ён быў у стане выявіць;
- адпаведнасці (неадпаведнасці) дзеянняў кіроўцы тэхнічным патрабаванням ПДР;
- прычыннай сувязі паміж дзеяннямі (бяздзейнасцю) кіроўцы па кіраванні транспартным сродкам і падзеяй здарэння на аснове выкарыстання тэхнічных даных і ўліку тэхнічна аб’ектыўных заканамернасцяў.
Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай па даследаванні акалічнасцяў ДТЗ разліковымі метадамі
- З якой хуткасцю рухаўся транспартны сродак у дадзеных дарожных умовах да моманту пачатку тармажэння?
- З якой хуткасцю рухаўся транспартны сродак перад пачаткам тармажэння пры наяўнасці разрываў у слядах тармажэння?
- З якой хуткасцю рухаўся транспартны сродак перад сутыкненнем, зыходзячы са становішчаў транспартных сродкаў у момант першапачатковага кантакту і канчатковых становішчаў, а таксама характару і велічыні механічных пашкоджанняў?
- Якая павінна быць дапушчальная хуткасць транспартнага сродку па ўмовах бачнасці дарогі?
- Які прыпыначны шлях мае транспартны сродак ва ўмовах месца здарэння?
- Які час патрэбны для прыпынення транспартнага сродку ў дадзеных дарожных умовах?
- Якая працягласць часу руху пешахода на шляху, названым у зыходных даных?
- На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант пачатку руху пешахода на шляху, названым у зыходных даных?
- На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант з’яўлення пешахода ў поле бачнасці кіроўцы з-за нерухомай перашкоды?
- На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант з’яўлення пешахода ў поле бачнасці кіроўцы з-за сустрэчнага транспартнага сродку?
- На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант з’яўлення пешахода ў поле бачнасці кіроўцы з-за транспартнага сродку, які абганяўся?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасцю прадухіліць наезд на пешахода з моманту ўзнікнення небяспекі для руху?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода з моманту пачатку яго руху пры дапушчальнай для дадзеных дарожных умоў хуткасці руху транспартных сродкаў?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў сустрэчным кірунку?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў сустрэчным кірунку, пры дапушчальнай для дадзеных дарожных умоў хуткасці руху транспартных сродкаў?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасцю прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў спадарожным кірунку?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў спадарожным кірунку, пры дапушчальнай для дадзеных дарожных умоў хуткасці руху транспартных сродкаў?
- Ці знаходзіцца з тэхнічнага пункту погляду перавышэнне хуткасці руху кіроўцам у прычыннай сувязі з наездам (сутыкненнем)?
- Якая адлегласць патрэбна для зададзенага папярочнага ссоўвання аўтамабіля без страты яго ўстойлівасці?
- На колькі магчыма папярочнае ссоўванне транспартнага сродку без страты яго ўстойлівасці на зададзенай адлегласці?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць ажыццявіць бяспечны аб’езд нерухомай перашкоды?
- З якой дапушчальнай хуткасцю магчымы рух транспартнага сродку на дадзеным участку дарогі без страты ўстойлівасці?
- Якой павінна быць велічыня бяспечнага інтэрвалу паміж транспартнымі сродкамі?
- Якой павінна быць бяспечная дыстанцыя паміж транспартнымі сродкамі ва ўмовах месца здарэння?
- Ці меў кіроўца транспартнага сродку, які ішоў ззаду, тэхнічную магчымасць прадухіліць сутыкненне з транспартным сродкам, які ішоў спераду, з моманту пачатку яго тармажэння?
- Ці адпавядалі дзеянні кіроўцы транспартнага сродку ў дадзенай дарожнай абстаноўцы патрабаванням ПДР?
Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай даследавання тэхнічнага стану дэталяў і вузлоў транспартных сродкаў
- Ці ёсць няспраўнасці, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху, у рулявым кіраванні, тармазной сістэме, хадавой частцы і знешніх светлавых прыборах транспартнага сродку і знаходзяцца ў прычыннай сувязі з фактам ДТЗ? Калі ёсць, то калі яны ўтварыліся: да, у момант ці пасля ДТЗ? Ці мог кіроўца заўважыць выяўленыя няспраўнасці да здарэння ці ў працэсе эксплуатацыі транспартнага сродку? Калі так, то па якіх прыкметах?
- Ці маглі выяўленыя няспраўнасці з’явіцца прычынай страты ўстойлівасці і кіруемасці транспартных сродкаў, звязаных з іх выездам за межы паласы руху?
- Якое святло фар (габарытных ліхтароў) было ўключана на транспартным сродку ў момант разбурэння колбаў электралямп і ўздеяння ўдарных нагрузак?
- Якімі з’яўляюцца параметры руху транспартнага сродку, зыходзячы са звестак тахографа?
- Якая прычына і час разгерметызацыі шыны прадстаўленага на даследаванне кола?
Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай транспартнай трасалогіі
- Якім было ўзаемнае размяшчэнне транспартных сродкаў у момант сутыкнення?
- Як размяшчаліся транспартныя сродкі ў момант сутыкнення адносна меж праезнай часткі?
- Як размяшчаўся транспартны сродак адносна меж дарогі перад ужываннем кіроўцам мер па тармажэнні (пры наяўнасці слядоў юза колаў)?
- Якія траекторыі руху транспартных сродкаў да месца сутыкнення?
- Стаяў ці рухаўся транспартны сродак у момант сутыкнення?
- З якой хуткасцю рухаліся транспартныя сродкі перад і ў момант сутыкнення, зыходзячы з даных агляду месца здарэння і характару пашкоджанняў транспартных сродкаў?
- З якой хуткасцю рухаліся транспартныя сродкі перад і ў момант сутыкнення, зыходзячы з інфармацыі, зафіксаванай на пададзеных запісах відэарэгістратараў?