Экспертыза нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў
Прадмет
Прадметам экспертызы нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў (НП і ГЗМ) з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца і сведчаць аб сувязі з падзеяй здарэння, якая расследуецца, канкрэтных аб’ектаў нафтахімічнай прыроды.
Аб’ект
- лёгкаўзгаральныя нафтапрадукты (ЛУНП) даследуюцца галоўным чынам па справах, звязаных з падпаламі, спаленнямі трупаў і гэтак далей, а таксама па справах аб фальсіфікацыі, крадзяжы НП;
- змазачныя матэрыялы (ЗМ) найбольш часта даследуюцца па справах аб дарожна-транспартных здарэннях, а таксама справах, звязаных з ужываннем халоднай і агнястрэльнай зброі;
- цвёрдыя нафтапрадукты (ЦН) даследуюцца па разнастайных крымінальных справах, звязаных з забойствамі, крадзяжамі, дарожна-транспартнымі здарэннямі.
Непасрэднымі аб’ектамі экспертнага даследавання НП і ГЗМ могуць з’яўляцца: пэўныя аб’ёмы нафты і НП (лёгкаўзгаральныя, цвёрдыя), ГЗМ, а таксама ЗМ іншай прыроды; сляды НП і ГЗМ на прадмеце-носьбіце (адзенні, інструментах, частках цела).
Задачы
- выяўленне слядоў нафтапрадуктаў і іншых лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў (ЛУВ і ГВ) на паверхні або ў масе прадметаў-носьбітаў; вызначэнне іх віду і маркі;
- правядзенне параўнальных даследаванняў ЛУВ і ГВ (у тым ліку НП) метадам газавадкаснай храматаграфіі (параўнанне якаснага і колькаснага складу), выяўленне індывідуалізуючых прыкмет; вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці аб’ектаў (аднясенне да адной сыравіннай крыніцы, да адной партыі выпуску) і прыналежнасці адной масе;
- вызначэнне віду і маркі таварных НП;
- вызначэнне адпаведнасці таварных аўтамабільных бензінаў ДАСТу, ТУ (актанавы лік, ціск насычанай пары, фракцыйны склад);
- выяўленне, ідэнтыфікацыя і колькаснае вызначэнне прымесяў, не характэрных для складу таварных НП;
- выяўленне, ідэнтыфікацыя і колькаснае вызначэнне прысадак, якія ўводзяцца ў склад бензінаў для надання ім пэўных уласцівасцяў (павышэнне актанавага ліку, паляпшэнне антыакісляльных і супрацьзносных уласцівасцяў);
- даследаванне дызельных паліваў, якія змяшчаюць у сваім складзе біяпаліва (метылавыя эфіры тлустых кіслот);
- выяўленне ў складзе НП фарбавальнікаў, якія ўжываюцца для маркіроўкі паліваў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы;
- вызначэнне вязкасці і шчыльнасці НП;
- вызначэнне колькасці агульнай серы ў НП;
- вызначэнне кампанентнага складу нафтавых растваральнікаў;
- вызначэнне прыроды аўтамабільных аліў, правядзенне параўнальнага даследавання.
Поспех экспертных даследаванняў на прадмет выяўлення рэчываў нафтахімічнай прыроды залежыць ад таго, праз які прамежак часу пасля падзеі здарэння быў выняты матэрыял для даследавання і як ён захоўваўся да паступлення на экспертызу.