Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза металаў, сплаваў і вырабаў з іх

Аб’екты

  • металічныя вырабы пэўнага прызначэння (вырабы з каштоўных металаў, часткі боепрыпасаў, дрот, манеты і інш.), інструмент (пілавальныя палотны, напільнікі, пласкагубцы і інш.), металічныя фрагменты (мікрачасцінкі), вопратка і абутак са слядамі металізацыі, рэчывы, якія змяшчаюць металы (парашкі, вадкасці і інш.).

Задачы

  • ідэнтыфікацыйныя;
  • класіфікацыйныя;
  • дыягнастычныя.

Ідэнтыфікацыйныя – вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці аб’ектаў параўнання; вызначэнне прыналежнасці да адной масы, плаўкі, партыі; вызначэнне крыніцы паходжання.

Класіфікацыйныя – вызначэнне прыналежнасці металу (сплаву) да пэўнага віду ў адпаведнасці з прынятымі ў навуцы і тэхніцы класіфікацыямі; вызначэнне канкрэтных уласцівасцяў, тэхналагічных параметраў і іншых характарыстык аб’ектаў з металаў (сплаваў); вызначэнне адпаведнасці канкрэтных уласцівасцяў, тэхналагічных параметраў нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі (ТУ, ДАСТу і да т. п.).

Дыягнастычныя – вызначэнне факта наяўнасці мікрачасцінак і слядоў металаў на прадметах-носьбітах; вызначэнне мэтавага прызначэння металічных аб’ектаў, не змененых у сувязі з падзеяй даследавання; вызначэнне характару і механізму разбурэння металічнага аб’екта; вызначэнне наяўнасці дэфектаў, парушэнняў прадпісанай тэхналогіі вырабу.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Кожны аб’ект даследавання спакоўваецца асобна з улікам забеспячэння поўнага яго захавання пры транспартаванні.
Участкі прадметаў-носьбітаў, на якіх мяркуецца наяўнасць слядоў металізацыі, металічнага пілавіння, стружак і да т. п., павінны пакавацца так, каб засцерагчы апошнія ад згубы ці пераходу іх на іншыя ўчасткі.
Аб’екты-носьбіты мокрыя ці ўвільготненыя павінны быць папярэдне высушаны пры пакаёвай тэмпературы для захавання іх ад утварэння цвілі.
Аб’екты з каштоўных металаў павінны знаходзіцца ва ўпакоўцы, якая не дапускае іх страту, і суправаджацца надпісамі з пазначэннем колькасці вырабаў.

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы металаў, сплаваў і вырабаў з іх

  • З якога металу (сплаву) выкананыя вырабы (фрагменты вырабаў, часцінкі і да т. п.), прадстаўленыя на даследаванне?
  • Ці належыць дадзены метал (сплаў) да каштоўных металаў (сплаваў)?
  • Ці адпавядаюць хімічны склад, цвёрдасць і да т. п. металу аб’екта, прадстаўленага на даследаванне, ДАСТу, ТУ?
  • Ці ёсць на прадстаўленым прадмеце-носьбіце (адзенні, абутку, пілавальным палатне нажоўкі) часцінкі металу?
  • Ці з аднаго віду сплаву выраблены прадстаўленыя вырабы і загатоўкі металу?
  • Ці маюць аднолькавы хімічны склад металічнае пілавінне, выяўленае на адзенні асобы, якая правяраецца, і метал, прадстаўлены для параўнання?