Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў

Аб’екты

Аб’ектамі экспертнага даследавання з’яўляюцца нафтапрадукты (НП) і гаруча-змазачныя матэрыялы (ГЗМ), а таксама могуць з’яўляцца пэўныя аб’ёмы нафты і НП, ГЗМ у канкрэтных ёмістасцях (бутлях, каністрах і інш.); сляды НП і ГЗМ на прадмеце-носьбіце (адзенні, інструментах, частках цела).

Задачы

  • выяўленне слядоў нафтапрадуктаў, гаруча-змазачных матэрыялаў і іншых лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў (ЛУВ і ГВ) на паверхні або ў масе прадметаў-носьбітаў; вызначэнне іх віду і маркі;
  • правядзенне параўнальных даследаванняў ЛУВ і ГВ (у тым ліку НП) метадам газавадкаснай храматаграфіі (параўнанне якаснага і колькаснага складу), выяўленне індывідуалізуючых прыкмет; вызначэнне агульнай радавой (групавой) прыналежнасці аб’ектаў (аднясенне да адной сыравіннай крыніцы, да адной партыі выпуску) і прыналежнасці адной масе;
  • вызначэнне асноўнага хімічнага складу таварных НП (растваральнікаў, маторных паліваў, аліваў, змазачных матэрыялаў);
  • вызначэнне віду і маркі таварных маторных паліваў (бензіны, газы, дызельныя палівы);
  • вызначэнне адпаведнасці таварных аўтамабільных бензінаў патрабаванням ДАСТ, ТУ газахраматаграфічным (разліковым) метадам па СТБ-1276-2001 (колькасць індывідуальных вуглевадародаў і вуглевадародных груп (PIANO), актанавы лік бензіну (па маторным і даследчыцкім метадзе), ціск насычаных параў, фракцыйны склад, тэмпература ўспышкі;
  • выяўленне, ідэнтыфікацыя і колькаснае вызначэнне прысадак, якія ўводзяцца ў склад бензінаў для надання ім пэўных уласцівасцяў (павышэнне актанавага ліку, паляпшэнне антыакісляльных і супрацьзносных уласцівасцяў);
  • вызначэнне адпаведнасці дызельных паліваў патрабаванням ДАСТ, ТУ газахраматаграфічным (разліковым) метадам (колькасць н-парафінаў, цэтанавы лік, фракцыйны склад, тэмпература ўспышкі);
  • даследаванне дызельных паліваў, якія змяшчаюць у сваім складзе біяпаліва (метылавыя эфіры тлустых кіслот);
  • правядзенне даследавання таварных нафтапрадуктаў па паказчыках: фракцыйны склад, тэмпература ўспышкі, гранічная тэмпература фільтравальнасці па метадах выпрабаванняў, якія адпавядаюць ДАСТ;
  • выяўленне, ідэнтыфікацыя і колькаснае вызначэнне прымесяў, не характэрных для складу таварных НП;
  • вызначэнне кампанентнага складу нафтавых растваральнікаў;
  • вызначэнне прыроды аўтамабільных аліваў, правядзенне параўнальных даследаванняў;
  • вызначэнне колькасці агульнай серы ў НП.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Не аддаваць на экспертызу вуглі і ўзоры, спакаваныя ў папяровыя канверты!

У цэлым, спецыфічнай асаблівасцю НП і ГЗМ з’яўляецца тое, што сярод іх ёсць рэчывы ў газападобным, вадкім і цвёрдым станах. Пераважаюць вадкасці з рознай вязкасцю і ступенню рухомасці. Газападобныя і вадкія рэчывы не маюць уласнай устойлівай формы, што вызначае іх спецыфічны характар як аб’ектаў экспертнага даследавання.

НП і ГЗМ паступаюць на экспертнае даследаванне ў выглядзе:

  • індывідуальна акрэсленых аб’ёмаў (мас) у канкрэтных ёмістасцях;
  • наслаенняў на розных прадметах-носьбітах;
  • слядоў рэчыва, размеркаванага ў масе розных прадметаў-носьбітаў (сляды ўкаранення), у тым ліку мікраслядоў.

У экспертнай практыцы часта ўзнікаюць цяжкасці пры выяўленні відазмененых НП у выглядзе слядоў на прадметах-носьбітах і далейшай інтэрпрэтацыі вынікаў экспертнага даследавання ў выпадку наяўнасці такіх слядоў. У якасці прадметаў-носьбітаў выступаюць разнастайныя матэрыялы: глеба, драўніна, тканіна і інш. У дадзеным выпадку НП і ГЗМ, якія знаходзяцца на прадметах-носьбітах, трэба разглядаць як відазмененыя, бо знешнія фактары, такія як цеплавое ўздзеянне, акісленне і выпарэнне, аказваюць істотны ўплыў на іх склад. Поспех экспертных даследаванняў на прадмет знаходжання рэчываў нафтахімічнай прыроды залежыць ад таго, праз які прамежак часу пасля падзеі здарэння выняты матэрыял для даследавання і як ён захоўваўся да паступлення на экспертызу.

Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай НП і ГЗМ

  • Ці ёсць на прадстаўленых прадметах сляды гаручых вадкасцяў (у тым ліку нафтапрадуктаў)? Калі так, то да якога віду, маркі яны належаць?
  • ВУ выпадку параўнальнага даследавання (пры наяўнасці двух і болей узораў) дадаткова ставіцца пытанне:
    Ці маюць гаручыя вадкасці (нафтапрадукты), выяўленыя на прадстаўленых прадметах (адзначаюцца прадметы-носьбіты слядоў нафтапрадуктаў), агульную радавую (групавую) прыналежнасць?
Асаблівасці
  • захаванасць складу НП можа быць забяспечана толькі герметычнай упакоўкай (шкляны слоік з накрыўкай);
  • выняцце аб’ектаў павінна праводзіцца з вялікай асцярожнасцю, бо НП валодаюць вялікай лятучасцю. Таму аб’екты ў выглядзе рэштак вадкасцяў і слядоў на тых ці іншых прадметах павінны вымацца неадкладна;
  • прысутнасць НП на цалкам асмаленых участках немагчыма, паколькі ва ўмовах высокай тэмпературы і пры доступе паветра адбываецца поўнае згаранне вуглевадародаў.
Пры даследаванні НП і ГЗМ, прадстаўленых на экспертызу ў выглядзе вадкасцяў у канкрэтных ёмістасцях
  • Ці з’яўляецца прадстаўленая на даследаванне вадкасць нафтапрадуктам, калі так, то да якога віду, маркі яна належыць?
  • Ці ёсць ў складзе вадкасці (нафтапрадукту) прымесі, не характэрныя для яе складу?
  • Ці адпавядае прадстаўлены на даследаванне нафтапрадукт патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі (ДАСТу, СТБ, ТУ)?
Асаблівасці
  • пры выняцці ўзораў вадкасцяў пробу неабходна разліваць у чыстыя і сухія шкляныя бутэлькі. Бутэлькі запаўняюць не больш, чым на 90% ёмістасці;
  • у выпадку неабходнасці вызначэння хімічнага складу НП і яго адпаведнасці патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі рэкамендуецца прызначэнне комплекснай экспертызы ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз і ў адну з акрэдытаваных лабараторый Рэспублікі Беларусь (202 ХЦП УС – 80175070191).
Пры параўнальным даследаванні вадкасцяў
  • Ці з’яўляюцца прадстаўленыя на даследаванне вадкасці нафтапрадуктамі? Калі так, то да якога віду, маркі яны належаць?
  • Ці маюць прадстаўленыя на даследаванне вадкасці агульную радавую (групавую) прыналежнасць?
  • Ці належалі прадстаўленыя вадкасці раней да адной масы?
Асаблівасці
  • Вызначыць прыналежнасць НП раней да адной масы магчыма толькі ў выпадку знаходжання ў іх складзе спецыфічных прымесяў, наяўнасць якіх не характэрная для складу дадзенага віду НП.

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-61-27