Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Судова-сэксалагічная экспертыза

Прадмет

Прадметам даследавання ў судова-сэксалагічнай экспертызе з’яўляюцца заканамернасці і асаблівасці фармавання поларолевых функцый і ажыццяўлення сэксуальнай актыўнасці, якія маюць юрыдычнае значэнне і цягнуць пэўныя прававыя наступствы.

Аб’екты

  • фізічныя асобы, а таксама матэрыялы і справы, па якіх праводзіцца судова-сэксалагічная экспертыза (даследаванне).

Задачы

  • ацэнка адпаведнасці палавой прыналежнасці, своечасовасці розных праяў псіха- і саматасэксуальнага развіцця;
  • вызначэнне індывідуальных асаблівасцяў фармавання і накіраванасці сэксуальнай цягі, спосабаў яе рэалізацыі ці іншых адметных рыс сэксуальнасці; дэталёвае апісанне тых дэвіянтных дзеянняў, якія паслужылі падставай для прызначэння экспертызы;
  • высвятленне ўплыву расстройстваў сэксуальнай перавагі на паводзіны асобы, якая даследуецца, у момант здзяйснення небяспечнага для грамадства ўчынку; вызначэнне ступені грамадскай небяспекі асобы і выбар адэкватных мер медыцынскага характару;
  • вызначэнне ступені захаванасці адаптацыйных здольнасцяў у сэксуальнай сферы (здольнасці да паўнавартаснай сэксуальнай актыўнасці).

Акрамя таго, пры правядзенні судова-сэксалагічнай экспертызы могуць вырашацца іншыя пытанні, якія маюць значэнне для справы, для адказу на якія патрабуюцца спецыяльныя сэксалагічныя веды.