Таваразнаўчая экспертыза нехарчовых тавараў
Прадмет
Прадметам таваразнаўчай экспертызы нехарчовых тавараў з’яўляюцца фактычныя даныя, якія вызначаюцца на падставе спецыяльных ведаў у галіне таваразнаўства пры даследаванні спажывецкіх уласцівасцяў аб’екта з мэтай вызначэння яго класіфікацыйнай прыналежнасці, адпаведнасці характарыстык спажывецкіх уласцівасцяў базавым (нарматыўным) значэнням, высвятлення фактычнага стану, прычын змены спажывецкіх уласцівасцяў і вызначэння вартасці аб’екта.
Аб’ект
- нехарчовыя тавары народнага спажывання, дакументы, упакоўка і тара.
Задачы
- вызначэнне групавой прыналежнасці тавараў (вызначэнне групы, віду, гатунку, камплектнасці);
- вызначэнне прыналежнасці тавару да адной групы (маркі, мадэлі, артыкулу, тыпу, віду);
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) якасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, сертыфікату якасці або эталонам – узорам (за выключэннем бытавых складанатэхнічных тавараў);
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных характарыстык якасці тавару маркіровачным знакам, зафіксаваным на цэтліку, этыкетцы;
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных таварных уласцівасцяў тавару паказчыкам якасці, якія змяшчаюцца ў суправаджальных дакументах на яго рэалізацыю;
- вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) упакоўкі, умоў транспартавання, тэрмінаў і ўмоў захоўвання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
- вызначэнне сутнасці змены якасці прадукцыі – вызначэнне наяўнасці дэфектаў, прычын іх узнікнення і іх уплыву на якасць тавару (за выключэннем бытавых складанатэхнічных тавараў);
- вызначэнне ўзроўню зніжэння спажывецкіх уласцівасцяў тавару пасля пажару, заліцця вадой (падмочкі), механічных пашкоджанняў і эксплуатацыі;
- вызначэнне вартасці вырабу (першапачатковай, астаткавай з улікам адсотка страты якасці з прычыны фізічнага зносу, псавання, пашкоджання і іншых прычын).