Судова-псіхіятрычная экспертыза
Прадмет
Прадметам судова-псіхіятрычнай экспертызы з’яўляецца вызначэнне наяўнасці ці адсутнасці ў асобы, якая даследуецца, псіхічнага расстройства (захворвання) у юрыдычна значны перыяд часу і ацэнка ўплыву выяўленага расстройства на яе паводзіны ў гэты перыяд.
Аб’екты
- фізічныя асобы, а таксама матэрыялы і справы, па якіх праводзіцца судова-псіхіятрычная экспертыза.
Задачы
Вызначэнне:
- псіхічнага стану падазронага, абвінавачанага, іх здольнасці ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў (бяздзейнасці) ці кіраваць імі падчас здзяйснення небяспечнага для грамадства ўчынку, а таксама выдаванне заключэння аб магчымасці ўжывання судом у дачыненні да гэтых асоб прымусовых мер бяспекі і лячэння;
- псіхічнага стану падазронага, абвінавачанага, іх здольнасці ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў ці кіраваць імі падчас здзяйснення небяспечнага для грамадства ўчынку, а таксама выдаванне заключэння аб магчымасці ўжывання судом у дачыненні да гэтых асоб прымусовых мер бяспекі і лячэння;
- псіхічнага расстройства (захворвання) асобы, якая здзейсніла злачынства, але захварэла да вынясення прысуду ці падчас адбывання пакарання, яе здольнасці ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў ці кіраваць імі, а таксама выдаванне заключэння аб магчымасці ўжывання судом у дачыненні да гэтай асобы прымусовых мер бяспекі і лячэння;
- небяспекі псіхічнага расстройства (захворвання) падазронага, абвінавачанага для яго самога ці іншых асоб;
- псіхічнага стану падазронага, абвінавачанага, іх здольнасці самастойна бараніць свае правы і законныя інтарэсы ў крымінальным працэсе;
- магчымасці ўжывання судом прымусовых мер бяспекі і лячэння да асоб, якія здзейснілі злачынствы і хварэюць на сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў (хранічны алкагалізм, наркаманія, таксікаманія);
- псіхічнага стану пацярпелага, сведкі, іх здольнасці правільна ўспрымаць акалічнасці, якія маюць значэнне для крымінальнай справы, і даваць аб іх паказанні;
- наяўнасці ці адсутнасці псіхічных расстройстваў у пацярпелага ў выпадку здзяйснення ў дачыненні да яго злачынства супраць палавой недатыкальнасці ці палавой волі, пры выяўленні расстройстваў – вызначэнне здольнасці гэтай асобы разумець характар і значэнне дзеянняў, якія здзяйсняюцца з ёй, ці аказваць супраціўленне вінаватаму;
- наяўнасці ці адсутнасці псіхічнага расстройства (захворвання) у асобы, якая, як мяркуецца, скончыла жыццё самагубствам, у перыяд, які папярэднічаў смерці, пры выяўленні расстройства – вызначэнне яго ўплыву на паводзіны дадзенай асобы ў азначаны перыяд часу;
- наяўнасці ці адсутнасці ў пацярпелага псіхічнага расстройства (захворвання), прычынна-выніковай сувязі паміж дзеяннямі падазронага, абвінавачанага і псіхічным расстройствам (захворваннем) пацярпелага;
- наяўнасці ці адсутнасці псіхічных расстройстваў у асобы, у дачыненні да якой праводзіцца праверка па заяве ці паведамленні аб злачынстве.
Акрамя таго, пры правядзенні судова-псіхіятрычнай экспертызы могуць вырашацца іншыя пытанні, якія маюць значэнне для справы, для адказу на якія патрабуюцца спецыяльныя псіхіятрычныя веды.