Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Судова-біялагічная экспертыза

Прадмет

Прадметам судова-біялагічнай экспертызы з’яўляецца даследаванне слядоў біялагічнага паходжання, утвораных крывёй, спермай, потам, слінай, клеткамі эпітэлію, вагінальнымі выдзяленнямі, мачой, з мэтай вызначэння механізму (умоў) утварэння слядоў і вызначэння відавой і групавой іх прыналежнасці.

Аб’екты

  • сляды біялагічнага паходжання, утвораныя крывёй, спермай, потам, слінай, клеткамі эпітэлію, вагінальнымі выдзяленнямі, мачой. Да іх належаць таксама валасы, органы і тканкі чалавечага арганізма, косткі і іх фрагменты. Крыніцай слядоў біялагічнага паходжання з’яўляецца цела чалавека, яго органы.

Заўвага. Ад правільнасці і своечасовасці правядзення агляду месца здарэння, пошуку, фіксацыі і выняцця аб’ектаў біялагічнага паходжання залежыць іх прыдатнасць для далейшага даследавання і магчымасць выкарыстання для вырашэння ідэнтыфікацыйных задач.

Задачы

  • ідэнтыфікацыйныя;
  • дыягнастычныя;
  • класіфікацыйныя.

Ідэнтыфікацыйныя задачы – вызначэнне групавой і відавой прыналежнасці слядоў біялагічнага паходжання.

Дыягнастычныя задачы – рэканструкцыйныя (наяўнасць слядоў, механізм і даўнасць іх утварэння).

Класіфікацыйныя задачы – аднясенне прадстаўленых аб’ектаў да пэўнага агульнапрынятага класа.