транспартныя сродкі, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ, іх агрэгаты, вузлы, дэталі і іх часткі;
месца ДТЗ, а таксама іншыя матэрыялы, якія падаюцца ў распараджэнне эксперта.
Задачы
Даследаванне тэхнічнага стану транспартных сродкаў з мэтай вызначэння:
працаздольнасці і выхадных параметраў сістэм, агрэгатаў, вузлоў, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху;;
характару, прычын і часу ўзнікнення няспраўнасцяў;
магчымасці знаходжання няспраўнасці да моманту надыходу ДТЗ;
прычыннай сувязі паміж выяўленай няспраўнасцю і падзеяй здарэння;
акалічнасцяў, звязаных з тэхнічным станам транспартных сродкаў, якія спрыялі ці маглі спрыяць узнікненню ДТЗ.
Даследаванне акалічнасцяў, якія характарызуюць механізм ДТЗ, з мэтай высвятлення:
хуткасці руху транспартных сродкаў;
напрамку руху транспартных сродкаў;
напрамку дзеяння сіл паміж транспартнымі сродкамі, якія сутыкнуліся;
размяшчэння транспартных сродкаў і іншых аб’ектаў на дарозе, у тым ліку адносна адно аднога, у момант кантакту і ў іншыя моманты часу;
паслядоўнасці і прычын утварэння пашкоджанняў на транспартных сродках;
часу пераадолення транспартным сродкам пэўных участкаў траекторыі руху;
моманту аб’ектыўнага ўзнікнення перашкоды ці небяспекі для руху, калі пры гэтым неабходныя спецыяльныя веды для правядзення даследавання на аснове выкарыстання тэхнічных даных і ўліку аб’ектыўных заканамернасцяў.
Даследаванне дзеянняў кіроўцаў транспартных сродкаў і абставін ДТЗ з мэтай вызначэння:
тэхнічных патрабаванняў Правіл дарожнага руху (ПДР), якімі павінен быў кіравацца ў сваіх дзеяннях кіроўца ў дарожнай сітуацыі, якая склалася, з пункту гледжання забеспячэння бяспекі руху;
тэхнічнай магчымасці ў кіроўцы здзейсніць на працягу пэўнага прамежку часу дзеянні, прадпісаныя ПДР;
тэхнічнай магчымасці ў кіроўцы прадухіліць ДТЗ у момант узнікнення перашкоды ці небяспекі для руху, якія ён быў у стане выявіць;
адпаведнасці (неадпаведнасці) дзеянняў кіроўцы тэхнічным патрабаванням ПДР;
прычыннай сувязі паміж дзеяннямі (бяздзейнасцю) кіроўцы па кіраванні транспартным сродкам і падзеяй здарэння на аснове выкарыстання тэхнічных даных і ўліку тэхнічна аб’ектыўных заканамернасцяў.
Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай па даследаванні акалічнасцяў ДТЗ разліковымі метадамі
З якой хуткасцю рухаўся транспартны сродак у дадзеных дарожных умовах да моманту пачатку тармажэння?
З якой хуткасцю рухаўся транспартны сродак перад пачаткам тармажэння пры наяўнасці разрываў у слядах тармажэння?
З якой хуткасцю рухаўся транспартны сродак перад сутыкненнем, зыходзячы са становішчаў транспартных сродкаў у момант першапачатковага кантакту і канчатковых становішчаў, а таксама характару і велічыні механічных пашкоджанняў?
Якая павінна быць дапушчальная хуткасць транспартнага сродку па ўмовах бачнасці дарогі?
Які прыпыначны шлях мае транспартны сродак ва ўмовах месца здарэння?
Які час патрэбны для прыпынення транспартнага сродку ў дадзеных дарожных умовах?
Якая працягласць часу руху пешахода на шляху, названым у зыходных даных?
На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант пачатку руху пешахода на шляху, названым у зыходных даных?
На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант з’яўлення пешахода ў поле бачнасці кіроўцы з-за нерухомай перашкоды?
На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант з’яўлення пешахода ў поле бачнасці кіроўцы з-за сустрэчнага транспартнага сродку?
На якой адлегласці ад месца наезду знаходзіўся транспартны сродак у момант з’яўлення пешахода ў поле бачнасці кіроўцы з-за транспартнага сродку, які абганяўся?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасцю прадухіліць наезд на пешахода з моманту ўзнікнення небяспекі для руху?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода з моманту пачатку яго руху пры дапушчальнай для дадзеных дарожных умоў хуткасці руху транспартных сродкаў?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў сустрэчным кірунку?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў сустрэчным кірунку, пры дапушчальнай для дадзеных дарожных умоў хуткасці руху транспартных сродкаў?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасцю прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў спадарожным кірунку?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд на пешахода, які рухаецца ў спадарожным кірунку, пры дапушчальнай для дадзеных дарожных умоў хуткасці руху транспартных сродкаў?
Ці знаходзіцца з тэхнічнага пункту погляду перавышэнне хуткасці руху кіроўцам у прычыннай сувязі з наездам (сутыкненнем)?
Якая адлегласць патрэбна для зададзенага папярочнага ссоўвання аўтамабіля без страты яго ўстойлівасці?
На колькі магчыма папярочнае ссоўванне транспартнага сродку без страты яго ўстойлівасці на зададзенай адлегласці?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку тэхнічную магчымасць ажыццявіць бяспечны аб’езд нерухомай перашкоды?
З якой дапушчальнай хуткасцю магчымы рух транспартнага сродку на дадзеным участку дарогі без страты ўстойлівасці?
Якой павінна быць велічыня бяспечнага інтэрвалу паміж транспартнымі сродкамі?
Якой павінна быць бяспечная дыстанцыя паміж транспартнымі сродкамі ва ўмовах месца здарэння?
Ці меў кіроўца транспартнага сродку, які ішоў ззаду, тэхнічную магчымасць прадухіліць сутыкненне з транспартным сродкам, які ішоў спераду, з моманту пачатку яго тармажэння?
Ці адпавядалі дзеянні кіроўцы транспартнага сродку ў дадзенай дарожнай абстаноўцы патрабаванням ПДР?
Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай даследавання тэхнічнага стану дэталяў і вузлоў транспартных сродкаў
Ці ёсць няспраўнасці, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху, у рулявым кіраванні, тармазной сістэме, хадавой частцы і знешніх светлавых прыборах транспартнага сродку і знаходзяцца ў прычыннай сувязі з фактам ДТЗ? Калі ёсць, то калі яны ўтварыліся: да, у момант ці пасля ДТЗ? Ці мог кіроўца заўважыць выяўленыя няспраўнасці да здарэння ці ў працэсе эксплуатацыі транспартнага сродку? Калі так, то па якіх прыкметах?
Ці маглі выяўленыя няспраўнасці з’явіцца прычынай страты ўстойлівасці і кіруемасці транспартных сродкаў, звязаных з іх выездам за межы паласы руху?
Якое святло фар (габарытных ліхтароў) было ўключана на транспартным сродку ў момант разбурэння колбаў электралямп і ўздеяння ўдарных нагрузак?
Якімі з’яўляюцца параметры руху транспартнага сродку, зыходзячы са звестак тахографа?
Якая прычына і час разгерметызацыі шыны прадстаўленага на даследаванне кола?
Пытанні, якія вырашаюцца экспертызай транспартнай трасалогіі
Якім было ўзаемнае размяшчэнне транспартных сродкаў у момант сутыкнення?
Як размяшчаліся транспартныя сродкі ў момант сутыкнення адносна меж праезнай часткі?
Як размяшчаўся транспартны сродак адносна меж дарогі перад ужываннем кіроўцам мер па тармажэнні (пры наяўнасці слядоў юза колаў)?
Якія траекторыі руху транспартных сродкаў да месца сутыкнення?
Стаяў ці рухаўся транспартны сродак у момант сутыкнення?
З якой хуткасцю рухаліся транспартныя сродкі перад і ў момант сутыкнення, зыходзячы з даных агляду месца здарэння і характару пашкоджанняў транспартных сродкаў?
З якой хуткасцю рухаліся транспартныя сродкі перад і ў момант сутыкнення, зыходзячы з інфармацыі, зафіксаванай на пададзеных запісах відэарэгістратараў?