Дактыласкапічная экспертыза
Прадмет
Прадметам дактыласкапічнай экспертызы з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца пры ідэнтыфікацыйным даследаванні слядоў рук з мэтай ідэнтыфікацыі асоб, якія іх пакінулі, і даныя, якія высвятляюцца пры дыягнастычным даследаванні з мэтай вызначэння акалічнасцяў, пры якіх яны былі пакінуты.
Аб’ект
- прадметы ці іх часткі з магчымай наяўнасцю слядоў рук, дактыласкапічныя плёнкі ці іншыя матэрыялы з паверхневымі слядамі рук, злепкі, атрыманыя з аб’ёмных слядоў рук, фотаздымкі, лічбавыя носьбіты з выявамі слядоў рук;
- матэрыялы першасных (паўторных) экспертыз, пратаколы аглядаў месцаў здарэнняў і/ці іншых следчых дзеянняў.
Задачы
- ідэнтыфікацыя асобы чалавека па слядах папілярных узораў;
- вызначэнне ўласцівасцяў асобы, якая пакінула сляды;
- вызначэнне акалічнасцяў здарэння.