Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза радыёэлектронных прылад і электрабытавой тэхнікі

Прадмет

Прадметам экспертызы радыёэлектронных прылад і электрабытавой тэхнікі з’яўляецца вызначэнне на аснове спецыяльных ведаў у галіне фізікі, электронікі, радыётэхнікі неабходных даных аб электронных прыладах.

Аб’ект

  • мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты;
  • прылады для працы з праграмным забеспячэннем мабільнага тэлефона, электралавільныя прылады (электравуды), радыётэхнічныя прылады для разблакавання аўтамабільных сігналізацый і імабілайзераў (прылад, прызначаных для блакавання працы рухавіка аўтамабіля), скануючыя радыёпрыёмнікі, індыкатары электрамагнітнага поля, пастаноўшчыкі радыёперашкод, металашукальнікі;
  • радыёэлектронныя засцерагальна-выканаўчыя механізмы самаробных выбуховых прылад;
  • прыёма-перадавальная радыёапаратура (радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі і інш.), радыётэхнічныя прылады з не вызначанымі абласцямі ўжывання, вузлы, блокі і асобныя платы радыётэхнічных прылад.

Задачы

  • высвятленне прызначэння, працаздольнасці, вызначэнне тэхнічных характарыстык і спосабу вырабу радыёэлектроннай прылады. У выпадку даследавання некалькіх аб’ектаў ці комплексу прылад вызначаецца магчымасць іх сумеснай працы;
  • выяўленне неабходнай інфармацыі ў памяці мабільных прылад.