Фанаскапічная экспертыза
Прадмет
Прадметам фанаскапічнай экспертызы з’яўляюцца дакладныя факты і акалічнасці, якія вызначаюцца па гукавой інфармацыі, запісанай у фанаграме.
Аб’ект
- гуказапісы, іх носьбіты, а таксама апаратура, з выкарыстаннем якой атрыманыя фанаграмы.
Задачы
- вызначэнне даслоўнага зместу гуказапісаў;
- ідэнтыфікацыя чалавека па голасе і маўленні;
- вызначэнне прыкмет мантажу і іншых змен, унесеных у фанаграму;
- вызначэнне асобасных характарыстык па голасе і маўленні.
Іншыя задачы, якія вырашаюцца падчас фонаскапічнай экспертызы
- аблічбоўка і перазапіс фанаграм;
- шумаачыстка і павышэнне выразнасці фанаграм;
- ідэнтыфікацыя сродкаў гуказапісу;
- вызначэнне характарыстык месца гуказапісу;
- вызначэнне прыроды ўтварэння гукаў.