Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Таваразнаўчая экспертыза

Аб’екты

  • нехарчовыя тавары народнага спажывання, дакументы, упакоўка і тара.

Задачы

  • вызначэнне групавой прыналежнасці тавараў (вызначэнне групы, віду, гатунку, камплектнасці);
  • вызначэнне прыналежнасці асобных адзінак ці мностваў тавару да адной групы (маркі, мадэлі, артыкулу, тыпу, віду);
  • вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) якасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, сертыфікату якасці або эталонам – узорам (за выключэннем бытавых складанатэхнічных тавараў);
  • вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных характарыстык якасці тавару маркіровачным знакам, зафіксаваным на цэтліку, этыкетцы;
  • вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных таварных уласцівасцяў тавару паказчыкам якасці, якія змяшчаюцца ў суправаджальных дакументах на яго рэалізацыю;
  • вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) упакоўкі, умоў транспартавання, тэрмінаў і ўмоў захоўвання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • вызначэнне сутнасці змены якасці прадукцыі – вызначэнне наяўнасці дэфектаў, прычын іх узнікнення і іх уплыву на якасць тавару (за выключэннем бытавых складанатэхнічных тавараў);
  • вызначэнне ўзроўню зніжэння спажывецкіх уласцівасцяў тавару пасля пажару, заліцця вадой (падмочкі), механічных пашкоджанняў і эксплуатацыі;
  • вызначэнне вартасці вырабу (першапачатковай, астаткавай з улікам адсотка страты якасці з прычыны фізічнага зносу, псавання, пашкоджання і іншых прычын).

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Пры пастаноўцы пытанняў на вырашэнне таваразнаўчай экспертызы варта ўлічваць, што эксперты-таваразнаўцы кіруюцца нарматыўнымі дакументамі, якія дзейнічалі ў цікавячы перыяд, а не ў момант пачатку правядзення экспертызы.

Экспертныя даследаванні засноўваюцца на ведах комплексу прыкмет вырабаў для даследавання. Таму пры напісанні заявы аб правядзенні экспертызы неабходна паведамляць пра акалічнасці, у выніку якіх маглі адбыцца змены ў выглядзе, а таксама ў тэхналогіі вытворчасці аб’екта даследавання. У некаторых выпадках неабходна прыкладаць першасныя ўліковыя дакументы да матэрыялаў для даследавання, бо ў іх адлюстроўваюцца стан, рух, змена якасці тавару, колькасныя і якасныя паказчыкі.

Акрамя першасных дакументаў эксперт можа выкарыстоўваць заключэнні іншых спецыялістаў і іншыя дакументы ў той частцы, якая характарызуе колькасныя і якасныя паказчыкі.

Падрыхтоўка аб’ектаў пры перадачы для правядзення экспертызы павінна забяспечыць захаванасць саміх аб’ектаў, а таксама дапаможных матэрыялаў (упакоўка, тара, у якіх транспартуецца і захоўваецца тавар, узоры-эталоны, падвесныя цэтлікі з маркіравальнымі данымі і інш.). Накіроўваць на даследаванне вынятыя тавары неабходна ў тым выглядзе і колькасці, у якім яны выяўлены, бо ў таваразнаўчай экспертызе пераважае ўжыванне безупыннага метаду даследавання.

Вырашэнне некаторых пытанняў пра тавары магчыма толькі супольнымі даследаваннямі экспертаў сумежных спецыяльнасцяў, што патрабуе правядзення комплексных экспертыз. Так, вызначэнне відавой прыналежнасці тавараў, колькасці і якасці, памеру, камплектнасці, складу, вызначэнне супадзенняў (адрозненняў) індывідуальных асаблівасцяў вырабаў, прычыны утварэння дэфектаў, вызначэнне вартасці нярэдка становіцца магчымым у выніку правядзенні комплексных таваразнаўчай, тэхналагічнай, матэрыялазнаўчай, гемалагічнай і іншых экспертыз.

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні таваразнаўчай экспертызы

  • якія марка, мадэль, прадпрыемства-вытворца, прызначэнне (вобласць ужывання) прадстаўленых на даследаванне вырабаў?
  • ці адпавядаюць фактычныя характарыстыкі вырабаў (гатунак, памерныя даныя і інш.) маркіравальным знакам, пазначаным на цэтліку, этыкетцы?
  • як можа быць расшыфравана маркіраванне прапанаванага тавару? Што азначаюць наяўныя знакі, лічбы і літары?
  • ці адпавядаюць даныя маркіравання фактычным даным тавару (колькасным і якасным паказчыкам)?
  • ці адпавядаюць маркіравальныя даныя на цэтліках, этыкетках патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
  • ці адпавядаюць паказчыкі якасці вырабаў зацверджанаму эталону-ўзору?
  • ці адпавядае фактычная якасць вырабаў патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, вызначаным для гэтага віду тавару?
  • ці адпавядае ўпакоўка тавару патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
  • ці адпавядалі ўмовы захоўвання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
  • ці адпавядалі ўмовы, у якіх транспартаваўся тавар, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў?
  • ці ёсць на вырабе дэфекты і якія прычыны іх утварэння?
  • якая астаткавая вартасць вырабу?
  • якая сума страты вартасці вырабаў ад пашкоджанняў, утвораных у выніку механічных уздзеянняў, заліцця, пажару?

Тэлефон для сувязі: 8 (017) 308-62-57, 8 (017) 308-62-39