Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Будаўніча-тэхнічная экспертыза

Прадмет

Прадметам будаўніча-тэхнічнай экспертызы з’яўляюцца акалічнасці справы, якія адносяцца да вызначэння даных, звязаных з працэсам будаўніцтва, праектаваннем, эксплуатацыяй, рамонтам будынкаў і збудаванняў.

Аб’ект

  • будынкі, асобныя збудаванні, канструктыўныя элементы будынкаў, іх часткі, будаўнічыя матэрыялы і вырабы, будаўнічыя пляцоўкі;
  • праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ, акты прыёмкі будынкаў у эксплуатацыю, тэхнічныя пашпарты на ўведзеныя ў эксплуатацыю будынкі;
  • дагаворы на выкананне будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ, акты прыёмкі выкананых работ, акты прыёмкі схаваных работ, журналы пааперацыйнага кантролю, праект правядзення работ, журнал правядзення работ, журнал аўтарскага нагляду;
  • акты і рашэнні аб адвядзенні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва і праектаванне аб’екта, архітэктурна-планавальнае заданне на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі;
  • акты кантрольных абмераў, абследавання няякасна выкананых будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ;
  • акты аб няшчасных выпадках і акты расследавання будаўнічых аварый, а таксама акты спецыяльнага ведамаснага расследавання, прадпісанні канкрэтных устаноў;
  • іншая дакументацыя, у залежнасці ад акалічнасцяў справы, якая разглядаецца.

Задачы

  • вызначэнне выдаткаў, якія адносяцца да матэрыяльнай шкоды, прычыненай будынку, збудаванню ў выніку падпалу, заліцця, выбуху ці іншага здарэння;
  • вызначэнне варыянтаў падзелу домаўладання (жылога дома, зямельнага ўчастка) з улікам долей у праве ўласнасці, а таксама разлік грашовай кампенсацыі за адхіленне фактычна вылучаных долей ад долей у праве ўласнасці;
  • вызначэнне адпаведнасці (неадпаведнасці) фактычных меж зямельнага ўчастка юрыдычным межам;
  • вызначэнне вартасці аб’екта нерухомай маёмасці;
  • вызначэнне аб’ёмаў, якасці, вартасці выкананых будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ;
  • вызначэнне адпаведнасці вызначанага ініцыятарам прызначэння экспертызы фактычнага парадку правядзення будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ патрабаванням аховы працы і тэхнікі бяспекі ў будаўніцтве;
  • вызначэнне прычын надыходу аварый у працэсе выканання будаўніча-мантажных, рамонтна-будаўнічых работ ці ў працэсе эксплуатацыі будаўнічых аб’ектаў.