Гісталагічная экспертыза
Прадмет
Прадметам судова-гісталагічнай экспертызы з’яўляецца вывучэнне асаблівасцяў пашкоджанняў органаў і тканак на мікраскапічным узроўні з ужываннем спецыяльных метадаў і методык даследавання з вырабам гісталагічных прэпаратаў.
Аб’екты
- пасляаперацыйны і біяпсійны матэрыял ад жывых асоб; унутраныя органы трупа; кроў з левага жалудачка сэрца; вада з вадаёмаў; медыцынскія дакументы.
Задачы
- вызначэнне наяўнасці і ацэнка паталагічных змен у органах і тканках, абумоўленых гвалтоўнымі ўздзеяннямі ці захворваннямі;
- вызначэнне прыжыццёвасці і даўнасці пашкоджанняў;
- выяўленне дыятомавага планктону ў органах, у крыві з левага жалудачка сэрца, вадзе з вадаёмаў (пры ўтапленні).