Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Судова-псіхафізіялагічная экспертыза

Прадмет

Прадметам судова-псіхафізіялагічнай экспертызы з’яўляюцца псіхафізіялагічныя прыкметы паводзін, накіраваных на ўтойванне (ахову) свайго ведання акалічнасцяў, якія маюць значэнне для крымінальнай справы.

Аб’ект

  • фізічныя асобы, якія з’яўляюцца падазронымі ці абвінавачанымі ў здзяйсненні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ці палавой волі непаўналетніх, а таксама матэрыялы і справы, па якіх праводзіцца судова-псіхафізіялагічная экспертыза.

Задачы

  • вынясенне меркавання аб наяўнасці (адсутнасці) у асобы, якая даследуецца, псіхафізіялагічных прыкмет паводзін, накіраваных на ўтойванне (ахову) сваіх асобасна значных ведаў аб акалічнасцях, якія маюць значэнне для справы, пры наяўнасці неадхільных супярэчнасцяў паміж паказаннямі ўдзельнікаў працэсу або паміж паказаннямі і іншымі доказамі па справе.

Мэтазгодна камплексаванне судова-псіхафізіялагічнай экспертызы з судова-псіхіятрычнай, судова-псіхалагічнай і судова-сэксалагічнай.