Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза шкла і вырабаў з яго

Аб’екты

  • шкляныя вырабы і іх фрагменты;
  • аскепкі і часцінкі шкла як у чыстым выглядзе, так і на прадметах-носьбітах (прадметы побыту, адзення і інш.).

Задачы

выяўленне часцінак шкла, параўнанне шкла і вырабаў з яго.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу

Пры немагчымасці па якіх-небудзь прычынах прадставіць прадметы-носьбіты неабходна сабраць і спакаваць аскепкі, падобныя да шкла. У выпадку, калі прадметам-носьбітам з’яўляецца адзенне – кожны прадмет адзення ачысціць шчоткай на папярэдне раскладзеныя чыстыя лісты ватмана і атрыманыя часцінкі сабраць у асобны папяровы скрутак або поліэтыленавы пакет.

Пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы шкла і вырабаў з яго

  • Ці ёсць на прадстаўленым прадмеце-носьбіце часцінкі шкла?
  • Ці маюць аб’екты шкла, якія параўноўваюцца, агульную радавую (групавую) прыналежнасць?