Экспертыза партрэтнай ідэнтыфікацыі асобы
Аб’ект
- выявы знешняга аблічча чалавека, адлюстраваныя на розных аб’ектыўных матэрыяльных носьбітах партрэтнай інфармацыі.
Задачы
- вывучэнне фатаграфічных здымкаў, іншых аб’ектыўных адлюстраванняў знешняга аблічча чалавека з мэтай атаясамлення адлюстраваных на іх асоб.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на экспертызу
Пры падачы відэазапісаў у заяве аб правядзенні экспертызы неабходна пазначаць, выява якога менавіта чалавека з зафіксаваных на запісе з’яўляецца аб’ектам даследавання, а таксама зазначаць часавыя межы відэазапісу з адлюстраваннем выявы чалавека, які падлягае даследаванню. У выпадку неабходнасці, у распараджэнне эксперта перадаецца адмысловае праграмнае забеспячэнне, неабходнае для прайгравання відэазапісаў.
Пры вырашэнні ідэнтыфікацыйных пытанняў на экспертызу неабходна прад’яўляць выявы, якія супадаюць ці набліжаныя па ракурсе і ўмовах здымкі, а таксама якія адносяцца да аднаго ідэнтыфікацыйнага (часавага) перыяду.
Пры правядзенні на платнай аснове экспертыз партрэтнай ідэнтыфікацыі асобы вырашаецца пытанне
- Адна ці розныя асобы адлюстраваныя на прадстаўленых фатаграфічных выявах?