Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Экспертыза халоднай і кідальнай зброі

Прадмет

Прадметам экспертызы халоднай і кідальнай зброі з’яўляецца вызначэнне групавой прыналежнасці зброі або вырабаў канструктыўна да яе падобных.

Аб’екты

  • клінковая зброя (нажы, шашкі, шаблі, мячы і інш.), зброя ўдарна-раздрабняльнага дзеяння (кастэты, нунчаку, дубінкі, кісцяні і інш.), вырабы гаспадарча-бытавога прызначэння, якія маюць падабенства па канструктыўных прыкметах з халоднай зброяй (дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш.), спартыўныя і паляўнічыя лукі і арбалеты, якія з’яўляюцца кідальнай зброяй, прадметы і вырабы, канструктыўна падобныя па выглядзе і пабудове да кідальнай зброі, іншыя аб’екты невядомага прызначэння.

Задачы

  • вызначэнне прыналежнасці аб’ектаў даследавання да халоднай і кідальнай зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння;
  • вызначэнне віду і тыпу, а таксама спосабу вырабу халоднай і кідальнай зброі;
  • аднясенне аб’ектаў даследавання да пэўных тыпаў зброі ці вырабаў гаспадарча-бытавога прызначэння.