Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Глебазнаўчая экспертыза

Прадмет

Прадметам глебазнаўчай экспертызы з’яўляюцца фактычныя акалічнасці, якія сведчаць аб знаходжанні чалавека, жывёлы ці прадмета на канкрэтным участку мясцовасці, якія высвятляюцца на аснове спецыяльных ведаў у галіне крыміналістыкі і натуральна-тэхнічных навук.

Аб’ект

  • глебавыя наслаенні на розных прадметах-носьбітах (адзенні, абутку і інш.);
  • узоры глебы з месца здарэння (канкрэтных участкаў мясцовасці).

Задачы

  • вызначэнне наяўнасці і лакалізацыі глебавых рэчываў на прадмеце-носьбіце (чалавеку, жывёле, прадмеце);
  • вызначэнне агульнай радавой/групавой прыналежнасці, прыналежнасці да ўчастка мясцовасці глебы, вынятай з аб’екта-носьбіта і месца, якое правяраецца;
  • наяўнасць у глебе ўключэнняў, характэрных для канкрэтных крыніц забруджванняў.