Выбуховатэхнічная экспертыза
Прадмет
Прадметам судовай выбуховатэхнічнай экспертызы з’яўляецца выяўленне заканамернасцяў механізму ўзнікнення выбуху і ўтварэння слядоў яго ўздзеяння на аб’ектах, якія складаюць рэчавае абсталяванне месца здарэння, а таксама канструкцыя, спосаб вырабу, вобласць ужывання і ступень небяспекі крыніцы выбуху.
Аб’ект
- выбуховыя рэчывы і піратэхнічныя саставы, выбуховыя прылады, боепрыпасы, месца выбуху і выяўленыя на ім пашкоджаныя аб’екты і іншыя сляды выбуху, а таксама матэрыялы крымінальнай справы.
Задачы
- сітуацыйныя
- дыягнастычныя;
- класіфікацыйныя.
Сітуацыйныя – аднаўленне абсталявання месца выбуху, вызначэнне накіраванасці выбуху, аднаўленне канструкцыі выбуховых прылад і іх элементаў шляхам рэканструкцыі ці рэстаўрацыі.
Дыягнастычныя – вызначэнне факта выбуху, яго прыроды і тэхнічнай прычыны, вызначэнне цэнтра выбуху, вызначэнне канструкцыі асобных элементаў і ўзарванай прылады ў цэлым, прынцыпу яе функцыянавання, ацэнка масы ўзарванага рэчыва, вызначэнне паражальных уласцівасцяў выбуховай прылады, радыуса паражальнага (разбуральнага) дзеяння выбуху, а таксама вызначэнне наяўнасці ці адсутнасці ў асобы – вытворцы выбуховай прылады – спецыяльных ведаў у галіне боепрыпасаў, хіміі і тэхналогіі выбуховых рэчываў, а таксама ў выбуховай справе.
Класіфікацыйныя – вызначэнне прыналежнасці рэчываў і вырабаў, якія даследуюцца, да выбуховых рэчываў і выбуховых прылад.