Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Балістычная экспертыза

Прадмет

Прадметам балістычнай экспертызы з’яўляюцца фактычныя даныя, якія высвятляюцца падчас даследавання агнястрэльнай зброі, патронаў і слядоў іх дзеяння, якія сведчаць аб наяўнасці (адсутнасці) акалічнасцяў, якія адносяцца да прадмета даказвання па канкрэтнай крымінальнай справе. Балістычная экспертыза прызначаецца па фактах выкарыстання, незаконнага вырабу, нашэння, захоўвання, збыту агнястрэльнай зброі, а таксама патронаў да яе, агнястрэльных прылад небаявога прызначэння (сігнальных і газавых пісталетаў і рэвальвераў, пнеўматычных вінтовак, пісталетаў і інш.).

Аб’ект

  • зброя, патроны, аб’екты з агнястрэльнымі пашкоджаннямі;
  • кулі і гільзы, знойдзеныя на месцы здарэння;
  • адзенне пацярпелага з агнястрэльнымі пашкоджаннямі;
  • пратаколы следчых дзеянняў з фотатабліцамі і схемамі;
  • заключэнні судова-медыцынскіх экспертыз;
  • іншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, пастаўленых перад экспертам.

Задачы

  • аднясенне аб’екта да агнястрэльнай, агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння, газавай, пнеўматычнай, сігнальнай зброі, вырабаў, канструктыўна падобных да агнястрэльнай, пнеўматычнай зброі;
  • аднясенне аб’ектаў да боепрыпасаў;
  • вызначэнне віду, узору (мадэлі) агнястрэльнай зброі па стрэляных кулях, гільзах, слядах стрэлу, а таксама канкрэтнага экзэмпляра зброі па стрэляных кулях і гільзах;
  • вызначэнне спраўнасці і прыдатнасці для стральбы зброі і боепрыпасаў;
  • вызначэнне некаторых акалічнасцяў, звязаных з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі (рыкашэту кулі, адпаведнасці калібру зброі калібру патронаў, якія выкарыстоўваліся для стральбы, колькасці выкананых стрэлаў па наяўных слядах на перашкодах, месца знаходжання асобы, якая страляла, напрамку і адлегласці стрэлу, узаемнага размяшчэння перашкоды і зброі ў момант стрэлу і інш.).