Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Пажарна-тэхнічная экспертыза

Прадмет

Прадметам пажарна-тэхнічнай экспертызы з’яўляюцца праява заканамернасцяў механізму ўзнікнення і развіцця пажару, а таксама следаўтварэнні на аб’ектах, якія складаюць рэчавае абсталяванне месца здарэння, звязанага з пажарам.

Аб’ект

Любыя аб’екты матэрыяльнага асяроддзя, як тыя, што трапілі пад уздзеянне пажару, так і тыя, што не трапілі, але маюць дачыненне да акалічнасцяў яго ўзнікнення, развіцця і ліквідацыі, а таксама характарызуюць дадзены аб’ект пажару, а менавіта:

  • матэрыяльнае абсталяванне месца пажару;
  • дакументальныя даныя, якія характарызуюць канструктыўна-планіровачнае ўладкаванне аб’екта пажару, ступень і характар тэрмічнага ўздзеяння пажару на яго канструктыўныя элементы і прадметы рэчавага абсталявання;
  • дакументальныя даныя, якія характарызуюць саму з’яву пажару, акалічнасці яго ўзнікнення, выяўлення, працэс развіцця і ліквідацыі гарэння на пажары;
  • праектная, тэхналагічная, канструктарская, эксплуатацыйная і іншая дакументацыя аб’екта пажару;
  • прадметы, рэчывы і матэрыялы, якія маюць сляды гарэння ці, як мяркуецца, маюць дачыненне да ўзнікнення пажару або яго развіцця;
  • тэхнічныя сродкі падпалу.

Задачы

  • вызначэнне месца размяшчэння ачага пажару і асаблівасцяў яго развіцця;
  • вызначэнне непасрэднай (тэхнічнай) прычыны пажару;
  • вызначэнне ўмоў і акалічнасцяў, якія спрыялі ўзнікненню і развіццю пажару.